- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
16 лютага ў Варшаве прайшла незвычайная падзея - Дзень беларускай Вікіпедыі. Калі б не ведаць, што адбываецца ў адной з аўдыторыяў варшаўкага Collegium Civitas, што месціцца ў Палацы культуры і навукі, дык можна было б падумаць, што каля двух дзясяткаў студэнтаў проста прыйшлі на лекцыю. Але тут упершыню цягам 7 гадзін удзельнікі мерапрыемства - беларусы і палякі - супольна пісалі артыкулы ў Вікіпедыю па-беларуску, прычым рабілі гэта па жаданні - класічным альбо афіцыйным правапісам. На сённяшні дзень у беларускай Вікіпедыі ёсць прыкладна 50 тысячаў артыкулаў напісаных класічным правапісам і практычна столькі ж - афіцыйным, а гэта значыць, што часта праца, інтэлектуальны высілак проста дублюецца, - кажа варшаўскі інжынер Томаш Блядынец, які дагэтуль напісаў у польскую Вікіпедыю болей за тысячу арыткулаў пра Беларусь.