- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк ухваліў учынак беларускіх скаўтаў, якія зноў даставілі Бэтлеемскі агонь у Менск і іншыя гарады Беларусі. Нягледзячы на эпідэмію і закрытыя межы, скаўты не апусцілі рукі. Дапамаглі ім супрацоўнікі Гарадзенскага Польскага Кансулята і даставілі агонь праз мяжу дыпламатычным транспартам. Вернікі панеслі агеньчык у свае дамы, каб падзяліцца святлом і сагрэць родных і сяброў! Тры дні на перадсвяточных рэкалекцыях у менскім Чырвоным касцёле прамаўляў ксёндз Петр Антоні Бялевіч, каб падзяліцца верай і надзеяй. "Не бойся, Захарыя! Не бойся, Юзаф! Не бойся, Марыя", - цытаваў святар словы з Новага Запавету. "Не бойцеся і вы, дарагія людзі!" Год таму ў такі ж перыяд ён збіраў ахвяраванні на пабудову касцёла ў Менску на вул. Някрасава. У той час быў толькі выкапаны катлаван, а зараз ужо новы касцёл быў накрыты дахам. Многія раілі святару ў цяжкі год спыніць будоўлю, але ён не спыніў, і працягвае ставіць святыню. Акрамя будаўніцтва храма, кс. Пётр Антоні Бялевіч вырашыў выдаць штодзённа беларускай мове, прысвечаны св. Юзафу, апякуну сям'і. Добра ілюстраваны штодзённік з урыўкамі з Евангелля на кожнны дзень і літаніяй св. Юзафу выйшаў з друкарні і зараз прапануецца ў якасці каляднага падарунка.