- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 3-га па 7-ае снежня на філалагічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава праходзіў у чарговы раз Фестываль беларускага слова. Стала ўжо добрай традыцыяй у першыя снежаньскія дні ладзіць на працягу ўсяго працоўнага тыдня розныя імпрэзы, акцыі, сустрэчы, накіраваныя на папулярызацыю нашай роднай мовы, беларускай культуры ўвогуле. Самы актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах бяруць сябры ТБМ, у тым ліку і кіраўнікі Віцебскай абласной арганізацыі таварыства. Сёлета фэст адкрыўся ў панядзелак, 3 снежня, спектаклем-калажам па матывах камедыі У. Бутрамеева "Новыя прыгоды Несцеркі", дзе ў галоўнай ролі выступіла актывістка ТБМ Крысціна Дайлідзёнак.