be
pdf

Наша слова 50 (1461) 2019

Да 6 снежня на сайце "Правовой форум Беларуси" праходзіла грамадскае абмеркаванне новага законапраекта - Проект Закона "О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования". Абмеркаванне гэтае хоць і называецца "грамадскае", але мае афіцыйны характар, яно ініцыяванае міністэрствам юстыцыі, мінэканомікі і міністэрствам па падатках і зборах. Гэты закон павінен прыйсці на змену дзейнаму дэкрэту № 1 "О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования" ад 2009 года. Законапраект, паводле плана законапраектнай дзейнасці, плануецца да ўнясення ў парламент у верасні 2020 года. Да гэтай пары для рэгістрацыі назваў юрыдычных асобаў падаюцца варыянты назваў арганізацый на дзвюх мовах - на рускай і беларускай, і абодва яны заносяцца ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадыпрмальнікаў (вядомы ЕГР). Пры гэтым спецыялісты дзяржрэгістра, хоць і вымушаныя паводле закона заносіць у рэгістр дзве моўныя формы назваў і мець беларускамоўную версію сайта, сваё праграмнае забеспячэнне робяць толькі на рускай мове і выпіскі афармляюць толькі на ёй (як пацвярджаецца і ў тэксце абгрунтавання да гэтага законапраекта). У асноўным прапанаваны законапраект паўтарае тое, што цяпер ёсць у прэзідэнцкім дэкрэце.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-12-11
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2019 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org