be
pdf

Наша слова 5 (1520) 2021

Выдатнае снежнае надвор'е дало магчымасць творчым людзям паказаць плён сваёй работы за летні перыяд. Сучасныя майстры Лідскага аддзела рамёстваў аднавілі ў ткацтве і пашыве адзення традыцыйны сялянскі жаночы касцюм пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Лідскага раёна. Прыметна тое, што дэманстрацыя рэплік адбылася ў вясковым асяроддзі, а характэрныя зімовыя ўмовы адпавядалі тагачасным. Нашы прабабулі зімой насілі вельмі зручнае і прыгожае адзенне. Галаўныя ўборы жанчын прадстаўлены варыянтамі тканых хустаў розных памераў. Шарсцяныя ахінанакі (вялікія хусты) замянялі вопратку, таму імі пакрывалі галаву, на якой ужо была танчэйшая хустка, завязаная вакол шыі, і ахіналі ўсё цела. У спалучэнні з кажушком падыходзілі хусты сярэдніх памераў, запраўленыя пад каўнер, або махрамі навыпуск, завязанымі канцамі пад бараду. Выдатна глядзіцца хуста, завязаная адным канцом вакол шыі, другім спушчаная на плячо бурносіка, пашытага з паўшарсцянога палатна. Святочныя тканыя андаракі (спадніцы) бытавалі аднатонныя, клятчатыя, у палоску. У халоднае надвор'е маглі спалучаць дзве спадніцы. Было цёпла і глядзелася пышна. Камплекты дапаўняюць вязаныя рукавічкі з воўны, на нагах валёнкі, "буркі" (лямцавы абутак са скураным нізам), боцікі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-02-03
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org