be
pdf

Наша слова 5 (1468) 2020

26 студзеня 1990 г. ВС БССР 11 склікання апошнім у СССР прыняў Закон "Аб мовах у БССР" у адпаведнасці з якім пасля доўгага перапынку ад 1927 г. беларуская мова зноў стала дзяржаўнай. Сітуацыя ў краіне на той час была вельмі складанай. Усе ВНУ рэспублікі яшчэ ў 30-х гадах ХХ ст. гвалтоўна зрабілі рускамоўнымі, пры гэтым рэпрэсавалі беларускамоўных выкладчыкаў і студэнтаў. У 1959 г. закрылі ўсе беларускія школы ў гарадах, пакінуўшы родную мову толькі ў вясковых школах. Некаторым катэгорыям жыхароў Беларусі дазвалялі вызваляць сваіх дзяцей ад вывучэння беларускай мовы і літаратуры ў рускамоўных школах. Асабліва пацярпелі маладыя беларускія хлопцы, з якіх літаральна выбівалі беларускую мову ў савецкім войску і міліцыі. Тым не менш народ не хацеў паміраць і канчаткова русіфікавацца. Закон "Аб мовах" планаваў вярнуць родную мову ў штодзённы ўжытак на працягу 10 гадоў. І справа пайшла, асабліва калі Беларусь стала незалежнай краінай. У 1994-95 гг. больш за палову вучняў у першых класах вучылася па-беларуску. Беларуская мова паступова вярталася ў ВНУ, справаводства, на радыё і БТ.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-01-29
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org