- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На чарговай Радзе ТБМ імя Ф. Скарыны 27 студзеня кандыдат гістарычных навук Алег Анато-льевіч Трусаў, які выконвае абавязкі рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча, распавёў пра дзейнасць, якую вядзе ТБМ па фарміраванні новай навучальнай установы. Пры Таварыстве беларускай мовы зараз дзейнічаюць курсы, на якіх займаюцца 75 наведвальнікаў. Гісторыя Беларусі, хімія, фізіка, матэматыка, польская, англійская і нямецкая мовы вывучаюцца праз беларускую мову. Аплата за курсы размяркоўваецца на арэнду памяшкання і аплату 15 выкладчыкаў, якія ёсць ў штаце. З сакавіка мы набіраем вучняў 10-11 класаў для падтрыхтоўкі да здачы ЦТ. На курсы могуць прыязджаць навучэнцы не толькі з Менска, але і з ваколіц. дзе актыўная праца з мэтай набыцця ліцэнзіі, але для гэтага трэба падрыхтаваць персанальныя праграмы па 6 накірунках навучання, якія мы будзем прапаноўваць студэнтам.