- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паводле СМІ, наш славуты беларускамоўны часопіс сатыры і гумару "Вожык" спыняе сваё існаванне і з наступнага 2022 года выдавацца не будзе. Выйдзе апошні нумар "Вожыка" сёлета ў снежні, і ўсё. Ён нават не ўнесены ў падпісны каталог выданняў на наступны год. Сёлета часопіс "Вожык" адзначыў 80-годдзе. Аказалася, што гэта быў яго апошні юбілей. Ён з'яўляўся пераемнікам знакамітага баявога выдання "Раздавім фашысцкую гадзіну". За кароткі час выйшла з друку 18 нумароў. З гэтага агітплаката і пачалася радаслоўная беларускага сатырычна-гумарыстычнага часопіса "Вожык". Са жніўня 1945 года часопіс "Вожык" выдаваўся па-беларуску ў Менску. Ён перажыў вайну, рэпрэсіі, камуністычнае і савецкае панаванне. А вось цяпер, пасля 80 год існавання, утрымацца ў сённяшні час часопіс не змог. Шкада. Часопіс "Вожык" - гэта наша гісторыя літаратуры і мастацтва. Яму пашчасціла, што на чале часопіса ў ваенныя і пасляваенныя гады быў такі майстар смеху, як Кандрат Крапіва. Гэта дзякуючы яму і яго таленавітым паплечнікам ужо тады былі закладзены традыцыі, якія ўсе дзесяцігоддзі дазволілі "Вожыку" быць сапраўды народным выданнем.