- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12 лістапада споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага драматурга, сцэнарыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча Андрэя Макаёнка. Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч у в. Бopxaў Рaгaчoўcкaгa paёнa. Скoнчыў Жypaвiцкyю cяpэднюю шкoлy. Удзeльнiчaў y Bялiкaй Айчыннaй вaйнe, быў цяжка паранены. Пачаў друкавацца з 1946 года. Аўтар аднаактовых п'ес "Перад сустрэчай" (1950), "Жыццё патрабуе" (1950), "Аксеніна цялушка" (1951), "Крымінальная справа" (1951), "Першае пытанне" (1952). Напісаў шмат сатырычных камедый. Сярод іх - "Выбачайце, калі ласка", якая ўбачыла свет у 1953 годзе і мела невера годны поспех. Пасля трыумфу Макаёнак пакінуў журналістыку і цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Толькі ў 1966-1978 гадах ён згадзіўся на пасаду галоўнага рэдактара часопіса "Нёман", таму што яна дазваляла спрыяць папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры. У розныя гады драматургам былі напісаны сатырычныя камедыі "Каб людзі не журыліся" (1957), "Лявоніха на арбіце" (1961), "Таблетку пад язык" (1972), "Святая прастата" (1974), сентыментальны фельетон "Верачка", трагікамедыі "Зацюканы апостал" (1969), "Трыбунал" (1970), "Пагарэльцы" (1980), "Дыхайце эканомна" (1982). Выйшлі зборнікі п'ес "Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе" (1951), "Камедыі" (1961), "П'есы" (1974), "Кінасцэнарыі" (1989) і інш. Андрэй Макаёнак - аўтар кінааповесці "Твой хлеб" (1956), кінасцэнарыяў мастацкіх фільмаў "Шчасце трэба берагчы" (па матывах аповесці А. Кулакоўскага "Нявестка", 1958).