- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускамоўнае выданне з Гародні Hrodna.life па выніках конкурсу Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыя прызнана лепшым рэгіянальным медыем Беларусі. Пра адметнасці конкурсу распавядае рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота: Атрымліваецца, мы ўзялі самую галоўную ўзнагароду сярод і друкаваных газет, і інтэрнэт-сайтаў. Было 13 удзельнікаў, 13 рэгіянальных медыяў удзельнічала ў конкурсе, 96 журналістаў і амаль 300 матэрыялаў. Акрамя галоўнай узнагароды мы яшчэ ўзялі 8 дыпломаў і першыя месцы ў розных намінацыях. Адным з пераможцаў гэтага конкурсу стаў вядомы журналіст Гародні Руслан Кулевіч, які, па словах Аляксея Шоты, паказаў на сваіх фота гістарычную рэканструкцыю падзей Халакосту ў Гародні: - Гэта быў фотарэпартаж з такой маўклівай акцыі памяці, прысвечанай Халакосту ў Гародні, гісторыя гарадзенскага гета. Гэта быў марш даволі вядомых гарадзенскіх акцёраў - Васіля Калача і яго калег з тэатра "Гіксаген". Яны прайшліся па вуліцы Савецкай, ад Віленскай да вялікай сінагогі ў строях эпохі, з нашытымі жоўтымі зоркамі Давіда, рэканструючы ўваход габрэяў у гета, калі іх сагналі туды ў 1941 годзе. Для гарадзенскага выдання перамога ў конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыяў - не адзінае прызнанне 2020 года.