- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
7 лістапада ў Менску прайшлі XX з'езд Партыі БНФ і ХVI з’езд Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”. У працы ўдзельнічалі 98 дэлегатаў, з іх 14 - у анлайн-фармаце. З прывітаннямі да дэлегатаў звярнуліся старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Сёння мы бачым, што для большасці беларусаў незалежнасць не толькі стаіць на парадку дня, але і большасць разумее яе каштоўнасць. Большасць людзей выкарыстоўвае нашы нацыянальныя сімвалы. Але для нас застаецца вялікая частка працы з-за таго, што асноўная наша каштоўнасць - мова - застаецца ў заняпадзе, - заявіла Анісім. З'езд павінен быў прайсці ў кастрычніку, аднак арганізатары сутыкнуліся з адмовамі ў арэндзе пляцовак, таму мерапрыемства давялося перанесці. У рэзалюцыі з’езда сказана: "У 2020 годзе беларускі народ, абураны злачыннымі маніпуляцыямі і махлярствам падчас выбарчай кампаніі, выйшаў на вуліцы дзеля дэман-страцыі пратэсту і нязгоды з нахабнымі фальсіфікацыямі. Нягледзячы на тое што абсалютная большасць акцый мела мірны характар, улады кінулі супраць пратэстоўцаў велізарныя сілы МУС і нават войскі.