be
pdf

Наша слова 43 (1506) 2020

З 15 па 18 кастрычніка ў Менску ў Палацы мастацтваў праходзіў ІІІ фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова". У межах мерапрыемства адбываліся сустрэчы з аўтарамі новых выданняў і іх выдаўцамі. У продажы былі новыя кнігі Ганны Севярынец, Альгерда Бахарэвіча, Сяргея Дубаўца, Алеся Краўцэвіча і іншых аўтараў, каляровыя і займальныя дзіцячыя кніжкі, календары. 16 кастрычніка прайшла прэзентацыя новай кнігі паэта, перакладчыка і галоўнага рэдактара часопіса "Верасень" Эдуарда Акуліна "Падзяліцца поўняй". 27 біяграфій творчых асобаў пад адной вокладкай з выразнымі фотаздымкамі (Ніл Гілевіч, Рыгор Сітніца, Алесь Камоцкі і іншыя) праз кнігу “Падзяліцца поўняй" знайшлі сваіх чытачоў. На сустрэчы выступіў адзін з герояў кнігі - Кастусь Герашчанка. Ён заспяваў песню, у аснову якой пакладзены самыя апошнія, актульныя і гарачыя вершы Эдуарда Акуліна. Вершы Э. Акуліна раней перакладаліся на англійскую, польскую, украінскую, італьянскую, сербскую, харвацкую і іншыя мовы. Эдуард Акулін з'яўляецца лаўрэатам літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес" (2014) і літаратурнай прэміі "Срэбнае лятучае пяро" ( 2016). Адначасова была прадстаўлена новая кніга паэзіі "Плашчаніца". Дэманстравалася і ранейшае выданне Алеся Бяляцкага, прысвечанае творчасці Эдуарда Акуліна "Бой з сабой". Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў падтрымаў свайго калегу і аўтара.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-10-28
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org