- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У бібліятэцы імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла 13 кастрычніка прайшла навукова-папулярная чытацкая канферэнцыя па кнізе М. І. Дзенісевіча "Фінская пастка". Яе мэтай было вяртанне гістарычнай праўды пра лёсы беларусаў - былых вязняў фінскіх канцлагераў і развіццё культуры памяці ў адносінах да лёсаў былых вязняў. Чытачам была прапанавана выстава літаратуры, якая выкрывае антычалавечую практыку фашысцкага генацыду ў гады Другой сусветнай вайны і перадае шматлікія сведчанні дзяцей вайны пра іх шматпакутныя лёсы. На канферэнцыю былі запрошаны аўтарытэтныя гісторыкі: Леанід Міхайлавіч Лыч, Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч, Кузьма Іванавіч Козак, Вячаслаў Дзмітрыевіч Філіменеў, Мікалай Іванавіч Савіцкі і іншыя. Ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк дабраславіў удзельнікаў канферэнцыі. Мерапрыемства адкрыла ўрачыстае выступленне хору былых непаўнагадовых вязняў фашызму "Лёсы", лаўрэатаў спецыяльнай прэміі прэзідэнта Беларусі 2019 года. Госці канферэнцыі прагле-дзелі дакументальны фільм "Вязень лагера Hepasuo", пастаўлены па кнізе "Фінская пастка". Пасля савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гадоў з тэрыторыі БССР у Карэлію перасяліліся беларускія сялянскія сем'і (і сярод іх сям'я М.І. Дзенісевіча). У 1941 годзе многія беларусы апынуліся ў фінскіх канцэнтрацыйных лагерах. Толькі зараз гісторыкі і валанцёры высвятляюць дакладную колькасць беларусаў і імёны людзей па архівах.