be
pdf

Наша слова 40 (1555) 2021

ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” атрымала Рашэнне Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, дзе пасля доўгай юрыдычнай прэамбулы сказана ў прыватнасці наступнае: “... Устаноўлена, што грамадскае аб'яднанне лістом ад 25 лютага 2021 года накіравала Міністэрству юстыцыі фінансавую справаздачу. Але да агульнага ведама, як патрабуе закон, гэта інфармацыя не была даведзена, бо просьбы размясціць яе на афіцыйным сайце рэгіструючага органа яна не ўтрымлівала. Апублікаванне такой справаздачы ў электроннай версіі газеты грамадскага аб'яднання "Наша слова" ад 18 мая 2021 года, а потым паўторна ў жніўні 2021 года, на што ўказана ў скарзе, не сведчыць аб неабгрунтаванасці папярэджання, бо публікацыі адбыліся несвоечасова. Акрамя гэтага, справаздачы наогул аб дзейнасці аб'яднання, як патрабуе заканадаўства, яны не ўтрымлівалі. Не заснаваны на палажэннях заканадаўства спасылкі скаргі, падтрыманыя прадстаўніком заяўніка ў судзе, аб адсутнасці ў законе абавязку накіроўваць рэгіструючаму органу просьбу размясціць справаздачу на афіцыйным сайце гэтага органа. Такое меркаванне суд лічыць памылковым і не адпавядаючым вышэйназванаму заканадаўству, якое не проста ўтрымлівае абавязак грамадскага аб'яднання змяшчаць інфармацыю аб сваёй, у тым ліку фінансавай, дзейнасці, а менавіта давесці яе да ўсеагульнага ведама пэўнымі і акрэсленымі для гэтага спосабамі, менавіта праз СМІ і Інтэрнэт, у тым ліку праз інтэрнэт-рэсурс рэгіструючага органа.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-10-07
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org