be
pdf

Наша слова 40 (1503) 2020

У Віцебскай абласной бібліятэцы 27 верасня адбылася XII справаздачна-выбарная канферэнцыя ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Са справаздачным дакладам выступіў старшыня Віцебскай абласной рады Ю.М. Бабіч. Напачатку Юрый Міхайлавіч зазначыў, што згодна з планам гэтая канферэнцыя планавалася яшчэ ў сакавіку, аднак эпідэміялагічная сітуацыя не дазволіла тады яе правесці. Потым усе прысутныя ўшанавалі памяць сяброў ТБМ з розных рэгіёнаў, якія адышлі з гэтага свету. На жаль, у апошні час з жыцця пайшлі такія вядомыя сябры арганізацыі, як Юрый Нагорны, Мікалай Карніенка, Алёна Канапацкая. Затым старшыня абласной рады спыніўся на асноўных момантах працы арганізацыі за апошнія два гады. Ён распавёў пра шэраг імпрэзаў і сустрэчаў, якія ладзіліся за гэты перыяд. Таксама адзначыў, што вядзецца актыўная праца з аддзеламі адукацыі па адкрыцці беларускіх класаў, школ і гімназій. Асаблівую ўвагу Юрый Міхайлавіч акцэнтаваў на тым, што кіраўніцтва абласной рады рэгулярна сустракаецца з высокімі прадстаўнічымі асобамі вобласці і горада, дзе вырашаюцца важныя пытанні аб пашырэнні, папулярызацыі мовы, афармленні шыльдаў, абвестак, назваў прыпынкаў у горадзе па-беларуску. Важным вынікам працы ТБМ з'яўляецца афіцыйнае аднаўленне дзейнасці Ушацкай раённай арганізацыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-10-07
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org