- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю 24 студзеня 2021 г. у Менску ў сядзібе ТБМ адбылося чарговае паседжанне рэспубліканскай Рады таварыства. Кворум быў забяспечаны прысутнымі, але, паддаючыся павевам часу, адпрацоўваўся і рэжым анлайн-удзелу. Атрымалася не адразу, але некалькі чалавек, пераважна з Гомельшчыны, усё-такі далучыліся. Тым не менш, над адпрацоўкай гэтага рэжыму яшчэ трэба папрацаваць. Паседжанне пачалося з хвіліны маўчання ў памяць сяброў ТБМ, якія пакінулі нас ужо ў гэты кароткі перыяд, які прайшоў пасля з’езда. Справаздача старшыні была кароткай, бо часу пасля з’езда прайшло мала, але тым не менш знайшліся людзі, якія аказалі годнымі ўзнагарод. Падзякі ТБМ былі ўручаны Валянціне Раманцэвіч і Алесю Рымшу. План традыцыйна быў зацверджны без вялікіх спрэчак. Адзначыць трэба пункт аб удзеле ў Дні пісьменства, які пройдзе ў Капылі. Там у нас няма арганізацыі, але ёсць прыхільнікі і сябры. Удзел плануюць як дэлегацыя з Менска, так і арганізацыі з Нясвіжа, Ліды, Слоніма і наогул з Гарадзеншчыны Тэксы для Агульнанацыянальнай дыктоўкі вызначаны з твораў Івана Шамякіна (100 год з дня нараджэння), Міколы Ермаловіча (100 год з дня нараджэння), Ніла Гілевіча (90 гадоў з дня нараджэн-ня) і тэкст Уладзіміра Арлова “Незалежнасць гэта...”.