- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо ў дзясяты раз пад стары Новы год запрашае да сябе на свята ялінка ў Пружанскім палацыку, а арганізатарамі свята з'яўляюцца сябры Пружанскай арганізацыі ТБМ. Наша свята ў гэтым годзе адбылося 11 студеня і аб'яднала дзяцей і моладзь узорнага танцавальнага ансамбля "Круцёлачкі", дзяцей нядзельнай школы пры Свята-Мікалаеўскай праваслаўнай царкве і маленькіх прыхаджан каталіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а ганаровымі гасцямі сталі выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі - дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спачатку дзеці з касцёла паказалі тэатралізаваную пастаноўку на калядную тэматыку: пра пастушкоў, якія першымі даведаліся ад анёлаў аб нараджэнні Збаўцы, пра мудрацоў з Усходу, якія прыйшлі пакланіцца маленькаму Езусу, пра злога цара Ірада і яго жахлівы загад забіць усіх немаўлят у Віфліеме.