be
pdf

Наша слова 39 (1554) 2021

27 верасня ў 10.30 у Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь пачалося судовае паседжанне па скварзе ТБМ на пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Але паседжэнне як пачалося, так і закончылася. Справа ў тым, што Міністэрства юстыцыі, нягледзячы на тое, што мела месца дасудовае разбіральніцтва, выступіла з новым блокам пярэчанняў на скаргу ТБМ, а ў дадзеным выпадку гэтыя пярэчанні - не што іншае, як абвінавачванні ўжо ТБМ у парушэннях. Старшыня ТБМ Алена Анісім скарысталася сваім правам і заявіла вуснае хадайніцтва азнаёміць яе з гэтымі абвінавачваннямі і пярэчаннямі да пачатку разгляду справы па сутнасці, даць час унікнуць у новы шэдэўр юрыдычнай думкі Мінюста. Суддзя пагадзілася і прызначыла паседжанне на 11.00 28 верасня. А ТБМ жыве сваім жыццём. У 17.00 таго ж 27 верасня адбылося чарговае паседжанне Сакратарыята ТБМ, на якім, акрамя іншых пытанняў, было вырашана даслаць звароты ў Менскі гарвыканкам і Лагойскі райвыканкам аб наданні новым вуліцам Менска і Лагойска імя Ніла Гілевіча.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-09-30
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org