- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навуковец і археолаг Пётр Лысенка ў мінулым стагоддзі знайшоў чатыры свінцовыя выявы - Найсвяцейшай Багародзіцы і трох святых. Навуковец выказаў здагадку, што абразкі мелі дачыненне да крыжа кафедральнага сабора Турава, разбуранага землятрусам у першай палове XIII стагоддзя. Крыж быў галоўнай святыняй Тураўскай епархіі. У навукоўца, археолога Пятра Лысенкі нарадзілася думка ўзнавіць крыж. Калі звярнуліся да мяне, я працаваў у вобласці царкоўнага мастацтва, займаўся даследаваннем святынь, - кажа ювелір Алег Ермаловіч. - Вялікую ролю сыграў уладыка, мітрапаліт Павел. З яго дабраславення, сказанага на дарогу слова я ўзяўся за гэтую працу. Я магу сказаць пра сваю праробленую працу, што выраб атрымаўся таго часу, у тых традыцыях, у тым успрыманні канону, дагмату. Атрымалася добра. Усяго былі ўзноўлены два крыжы. Асноўны крыж з мошчамі святых будзе захоўвацца ў Тураве, другі - у менскім музеі. У адзін з крыжоў, які перададуць Тураўскаму кафедра-льнаму сабору, будзе ўстаўлена часціца крыжа, на якім быў раскрыжаваны Ісус. Абодва крыжы выкананы з золата, з выкарыстаннем каштоўных і напаўкаштоўных камянёў. Золата, смарагд, кіпарысавая аснова. Аўтарам эскізнага праекта Тураўскага крыжа стала мастачка Алена Андрушчанка.