be
pdf

Наша слова 38 (1553) 2021

15 верасня, адбылося дасудовае паседжанне па скарзе ТБМ на другое пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Доўжылася яно цэлую гадзіну. Кожны з бакоў прадаставіў суду дадатковыя запатрабаваныя дакументы. Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі пераконвала суддзю ў тым, што ТБМ парушыла закон, прадставіўшы ім асобныя дакументы не ў такой форме, як ім бы хацелася. Спадзяванні на тое, што Міністэрства юстыцыі адмовіцца ад прэтэнзій з-за іх нязначнасці і фармальнага характару не апраўдаліся. Ніякае міравое пагадненне ў планы Міністэрства не ўваходзіла. Пазіцыю ТБМ адстойвала старшыня ТБМ Алена Анісім. І пазіцыя ТБМ такая - законаў Беларусі Таварыства не парушала, свой Статут выконвае, а агучаныя Міністэрствам юстыцыі заўвагі носяць выключна фармальны характар. Тыя дакументы, якія нібыта былі прадстаўлены Таварыствам не па форме, тое ж Міністэрства без усялякіх праблем у свой час прыняло і ніякіх прэтэнзій не выказала. Адкуль яны ўзяліся праз паўгода? Праз два тыдні, 27 верасня, будзе ўжо судовае паседжанне, на якім суддзя Вярхоўнага суда вынесе канчатковы вердыкт па скарзе ТБМ.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-09-23
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org