be
pdf

Наша слова 38 (1449) 2019

Фашысцкая Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939 г. 6 верасня штаб камандуючага войскамі Эдварда Рыдз-Сміглага, а таксама частка польскага ўрада пакінулі Варшаву і перанеслі галоўную стаўку ў Брэст-над-Бугам (Берасце). 14 верасня Берасце было занята нямецкімі войскамі. Захопнікі трое сутак атакавалі Берасцейскую цвердзь, якую мужна абаранялі польскія салдаты начале з брыгадным генералам Канстанцінам Плісоўскім. Немцы ў некалькі разоў пераўзыходзілі ў колькасці зброі, абстрэльвалі цвердзь з гармат і мінамётаў, бамбілі з самалётаў. Абаронцы адбілі 7 моцных атак нямецкай пяхоты і танкаў, але іх становішча рабілася ўсё больш драматычным і безнадзейным. Познім вечарам 17 верасня і ноччу з Цытадэлі выйшла большасць абаронцаў у напрамку Кодня, для прыкрыцця асноўных сіл у цвердзі засталіся добраахвотнікі з капітанам Вацлавам Радзішэўскім. Толькі 18 верасня немцы з боку Цярэспаля ўвайшлі ў Цытадэль. Колькі абаронцаў Берасцейскай цвердзі загінула альбо памерла ад ран, невядома. Паводле распараджэння ўрада СССР 17 верасня 1939 г. пачаўся Вызвольны паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Пачалі ажыццяўляцца пагадненні паміж савецкім і германскім кіраўніцтвам аб размежаванні «сфер інтарэсаў» паводле Маскоўскай дамовы ад 23 жніўня 1939 г. У ходзе паходу Чырвонай Арміі асобныя падраздзяленні Войска Польскага аказвалі нязначнае супраціўленне, адступалі альбо здаваліся ў палон. Мясцовае насельніцтва аказвала садзейнічанне Чырвонай Арміі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-09-18
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org