be
pdf

Наша слова 37 (1552) 2021

9 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны 15-годдзю Музея кнігі і прайшло адкрыццё юбілейнай выставы "5+5+5". На юбілейную падзею прыбылі з кніжнымі падарункамі і віншаваннямі супрацоўнікі музеяў і бібліятэк з розных гарадоў: Менска, Полацка, Гомеля, Веткі і іншых, тыя, хто шмат гадоў захоўваюць, шануюць і вывучаюць кніжныя скарбы. Падчас працы круглага стала гісторыю стварэння Музея кнігі ўзгадвалі старэйшыя супрацоўніцы Нацыянальнай бібліятэкі, якія ўзначальвалі аддзел рэдкай кнігі ў розныя часы: Таццяна Рошчына, Галіна Кірэева і Наталля Марцінкевіч. Канцэпцыя развіцця бібліятэкі з самага пачатку прадугледжвала функцыянаванне і пашырэнне музея рэдкіх кніг. У верасні 2006 года ў новым сучасным будынку бібліятэкі быў адчынены Музей у такім выглядзе, як ён існуе зараз. Музей стаў сапраўдным феноменам сучаснай культуры Беларусі і прыцягальным асяродкам для аматараў, даследчыкаў і калекцыянераў кніг. Місія музея, - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, - застаецца нязменнай: папулярызаваць і набліжаць да шырокай аўдыторыі каштоўныя помнікі кніжнай культуры. Калі само галоўнае кнігасховішча краіны можна назваць Храмам Кнігі, то Музей - гэта сапраўдны алтар, дзе захоўваюцца найбольш каштоўныя кнігі, выданні Францішка Скарыны, Бібліі, Евангеллі, святыя кнігі іншых народаў свету, - выказала думку адна з удзельніц.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-09-16
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org