be
pdf

Наша слова 37 (1448) 2019

Ідэя паставіць у Лідзе помнік заснавальніку горада вялікаму князю Гедыміну ўзнікла адразу пасля паспяховай пастаноўкі помніка Францішку Скарыну ў 1993 годзе. Горад паверыў, што гэта можна зрабіць. Першым адгукнуўся на ідэю лідскі скульптар Вадзім Вераб’ёў. Яго дыпломная праца “Заснавальнік горада Ліды вялікі князь Гедымін” была створана ў 2001 годзе і захоўваецца ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі. У 2004 годзе адбыўся “круглы стол” з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці і ўлады. Грамадскасць прадстаўлялі старшыня лідскіх арганізацый ТБМ і БНФ Станіслаў Суднік і старшыня Таварыства польскай культуры Аляксандр Колышка. Уладу прадстаўляла адміністрацыя новага старшыні Лідскага райвыканкама Андрэя Паўлавіча Худыка. Менавіта тут была ўпершыню высунута ідэя пастаноўкі коннага помніка. Гэта быў смелы замах, бо ніводнага коннага помніка ў Беларусі яшчэ не было. Дзеля рэалізацыі ідэі вырашылі падключаць шырокую Беларусь. Да справы далучыўся менскі клуб “Спадчына” і перш за ўсё яго кіраўнік с.п. Анатоль Белы. Па замове А. Белага ўжо ў тым жа 2004 годзе карціну “Вялікі князь Гедзімін ля сцен Лідскага замка” стварыў Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў. У 2005 годзе па ініцыятыве А. Белага сувенірную скульптуру “Вялікі князь Гедымін” стварыў менскі скульптар Аляксандр Лышчык. Макет скульптуры быў прадстаўлены старшыні Лідскага райвыканкама А. П. Худыку. Андрэй Паўлавіч скульптуру адобрыў і замовіў бронзавы варыянт.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-09-11
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org