be
pdf

Наша слова 36 (1499) 2020

Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах пачаўся з падарункаў гораду. Ранкам 6 верасня адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкаму абразу Божай Маці. Гранітны анёл упрыгожыў плошчу каля царквы ў гонар абраза. Памер каменнага анёла, які выкананы з пакастоўскага граніту - 3 х 2 м. Аўтарам скульптуры выступіў магілёўскі майстар Аляксандр Мінькоў. Скульптура прысвечана Бялыніцкай Божай маці, якая з'явілася людзям цудоўным чынам. І хацелася неяк перадаць гэты цуд. Былі ідэі зрабіць манаха, але вырашылі ўвасобіць нейтральны вобраз анёла з беларускай выцінанкай. І гэта ўсім спадабалася. Задача была цяжкай, але вынік перасягнуў усе чаканні, - адзначыў майстар. Адкрывалі новую славутасць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, міністр культуры Юры Бондар, міністр інфармацыі Ігар Луцкі, прадстаўнікі духавенства і мясцовай улады. Урачыста расчыніў свае дзверы і Бялыніцкі мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. У новым музеі ўсе жадаючыя могуць пазнаёміцца з карцінамі знакамітага земляка, гісторыяй Бялыніцкага краю. Упершыню ў музеі з'явілася зала "Духоўнасць". Цэнтральным экспанатам стала фрэска "Узыходжанне на Галгофу". Я хачу павіншаваць усіх жыхароў нашай краіны з гэтым цудоўным святам, якое мы штогод адзначаем у першыя выходныя верасня. Я жадаю ўсім нам здароўя, дабрабыту, шчасця.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-09-09
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org