- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У панядзелак, 17 жніўня, у сядзібе ТБМ адбылося запланаванае паседжанне аргкамітэта па правядзенні Усебеларускага круглага стала. У сваім выступе У. Колас, старшыня Рады інтэлігенцыі, падкрэсліў, што нам нельга выпускаць зпад увагі заўтрашні дзень. Трэба, каб штодзённыя падзеі прывялі да нечага светлага і добрага. Рада інтэлігенцыі ад пачатку свайго стварэння была накіравана на гэта. Нашы прынцыпы: справядлівасць-дэмакратыя-законнасць. Л. Баршчэўскі падкрэсліў, што Расея не адступілася ад сваіх планаў захапіць Беларусь. Сёння мы не бачым сілы ва ўладзе, з якой можна перамаўляць і дамаўляцца, пакуль творацца беззаконныя рэчы. Рада інтэлігенцыі павінна зараз гуртаваць усю беларускую інтэлігенцыю і фармуляваць кола пытанняў. М. Пастухоў падкрэсліў, што ўсе кажуць пра неабходнасць новых выбараў. Але якім чынам гэта можа адбыцца? Народ нібыта мае свабоду, але дагэтуль за кратамі сядзяць людзі, мала таго, хапаюць на вуліцы новых людзей. - Я выступаю за скліканне Усебеларускага форума. Найперш павінны прайсці парламенцкія выбары. Г. Фядыніч выказаўся адназначна пра тое, што сілавікі павінны сысці. У каардынацыйную раду, якая ствараецца па ініцыятыве штаба С. Ціханоўскай, трэба накіраваць кампетэнтных людзей для ўзаемадзеяння.