be
pdf

Наша слова 33 (1496) 2020

Шматлікія акцыі пратэсту супраць грубага ўжывання сілы ў дачыненні да нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў ускалыхнулі ўсю краіну. Паводле дадзеных Праваабарончага Цэнтра "Вясна" па ўсёй краіне за тры дні было затрымана каля 7000 чалавек, 250 чалавек было змешчана ў вайсковы шпіталь у Менску, у 10-ты шпіталь і ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі са шматлікімі раненнямі і траўмамі. Нобілеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч назвала напады на людзей, якія адбываліся ў Менску ноччу 9, 10 і 11 жніўня праявамі сатанінскай лютасці. Не адно пакаленне беларусаў, выхаванае на кнігах Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Івана Навуменкі не можа змірыцца з фактамі зверскіх катаванняў у мірны час на нашай шматпакутнай зямлі, якая пераадолела фашызм у сваёй гісторыі. 13 -14 жніўня працоўныя калектывы прадпрыемстваў па ўсёй краіне выступілі супраць ужывання грубай сілы адносна мірнага насельніцтва. На прахадную з патрабаваннямі выйшлі абураныя працаўнікі "БелАЗа". Яны сустрэліся з дырэктарам прадпрыемства і мэрам Жодзіна. Работнікі МТЗ у Менску запатрабавалі вызваліць усіх затрыманых, спыніць гвалт, адхіліць Прэзідэнта і прызначыць новыя выбары. 14 жніўня тысячная калонна працаўнікоў МТЗ з плакатамі "Мы не быдло, не народец, мы - работники МТЗ, нас не 20 человек, а 16.000" крочыла па праспекце Незалежнасці сталіцы да Дома ўраду. Салідарнасць, перакананасць і рашучасць аб'ядноўваюць людзей.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-08-19
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org