be
pdf

Наша слова 33 (1444) 2019

"Паланэз" Дзякуючы ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" ў гарадзенскім выдавецтве "ЮрСаПрынт" свет пабачыў першы нумар слонімскага літаратурнага альманаха "Паланэз". Прыгожае афармленне альманаха каляровымі рэпрадукцыямі карцін слонімскага мастака Міколы Бушчыка, цудоўныя творы слонімскіх літаратараў, пачынаючы ад Кандрата Лейкі і да сённяшняй вясковай школьніцы-паэткі Дар'і Раманавай, зацікавяць чытачоў, як афармленнем, так і зместам. Рэдактарам выдання, складальнікам (разам са Святланай Адамовіч) і аўтарам прадмовы 'яўляецца пісьменнік Сяргей Чыгрын, які ў прадмове да "Паланэза" адзначыў, што альманах не вычэрпвае ўсе літаратурныя набыткі Слонімшчыны. І здаецца, што іх вычарпаць немагчыма. Гэта датычыць і мінулых стагоддзяў, і ХХI стагоддзя, бо Слонімшчына - адзін з найбагацейшых раёнаў Беларусі на літаратурныя таленты. Сапраўды, каб шырока пазнаёміць чытачоў з усёй літаратурнай Слонімшчынай, магчыма, хапіла б толькі штомесячнага часопіса "Паланэз". - Але слонімцы задаволены і тым, што, дзякуючы ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны", сёння з'явілася такая мажлівасць распачаць наш шчодры творчы пасеў - выданне альманаха "Паланэз" і вынесці яго на суд чытачоў, - адзначыў у прадмове Сяргей Чыгрын. Слонімшчына з'яўляецца радзімай беларускага паэта, празаіка, драматурга пачатку ХХ стагоддзя Кандрата Лейкі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-08-14
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org