be
pdf

Наша слова 31 (1494) 2020

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет 12-га склікання прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР Сяргей Навумчык згадвае той час: Гэты дзень тады ж, у 90-м, быў абвешчаны Днём Незалежнасці, хаця Дэкларацыя незалежнасць не абвяшчала. Строга кажучы, яна толькі пацвярджала тое, што было ўжо запісана ў Канстытуцыі БССР 1978 года - што Беларусь з’яўляецца суверэннай рэспублікай. Незалежнасць будзе абвешчаная толькі праз год, 25 жніўня 91-га. У 1990-м галасаваць за поўную самастойнасць сакратары райкамаў, старшыні калгасаў, генералы і дырэктары заводаў былі яшчэ не гатовыя, і "Дэкларацыю аб Незалежнасці", якую мы ім прапанавалі, яны адрынулі. Тое, за што яны прагаласавалі, было палавінчатым дакументам, і не ішло ў параўнанне з тым, што было прынята ў Літве ці Латвіі. Сапраўды, у Беларусі не было так, як у Літве ці Латвіі. Але і ўмовы, у якіх жыў беларускі народ у ХХ стагоддзі, былі іншымі - два стагоддзі пад Расейскай імперыяй і сем дзесяцігоддзяў пад імперыяй камуністычнай. У 1990-м латыш мог сказаць сыну: "Калі мы жылі ў незалежнай Латвіі...". У Беларусі ніхто не мог распавесці сыну ці нават унуку пра досвед жыцця ў незалежнай краіне; у заходніх рэгіёнах маглі толькі распавесці, як "было пры Польшчы". Дэкларацыя прымалася, хаця і "на нервах", але неяк не вельмі заўважна па-за межамі Авальнай залы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-08-05
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org