be
pdf

Наша слова 31 (1442) 2019

27 ліпеня на Лідчыне традыцыйна прайшло пад знакам ушанавання памяці паўстанцаў 1863 года. І няма нічога дзіўнага ў сумяшчэнні гэтай даты і гэтай памяці. 27 ліпеня 1990 года - дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі падвёў рысу пад многімі этапамі змагання за незалежнасць нашай краіны і стаў магчымым у многім і дзякуючы гэтаму паўстанню. Урачыстасці пачаліся з імшы ў паўстанцкай капліцы ў былым засценку Станкевічы. Служыў імшу ксёндз Андрэй з касцёла Спаслання Святога Духа г. Бярозаўкі. Паводле легегнды гэтую капліцу паўстанцы склалі за адну ноч. Недзе ў пачатку 50-х гадоў НКВД вывезла ўвесь засценак Станкевічы ў Сібір, і капліца стаяла занядбанай. З Сібіры вярнулася толькі адна сям’я. Ужо ў 21 стагоддзі капліца была адноўлена, і хоць і рэдка, а тут бываюць набажэнствы. Пасля імшы быў асвечаны крыж на магіле паўстанцаў 1863 года, адноўлены ваясной гэтага года ў былым фальварку Стрэліца. Ад Станкевічаў да Стрэліцы напрасткі - кіламетраў тры, таму найбольш верагодна, што пахаваны там паўстанцы з таго ж аддзела, які будаваў капліцу. Сюды на магілу была прывезена зямля з магілаў паўстанцаў у Вільні і далучана да векавечнай зямлі кургана. Асвяціў крыж ксёндз Андрэй. Пасля Стрэліцы сябры розных груп грамадскасці наведалі мемарыял у Шчытніках паміж Малым Ольжавам і Мохавічамі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-07-31
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org