- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У прыватным Універсітэце імя Ніла Гілевіча прайшоў ператрус, паведаміў выканаўца абавязкаў рэктара Алег Трусаў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку". "Забралі некаторыя кнігі з бібліятэкі. Памяшканне апячаталі", - напісаў ён. Універсітэт размешчаны ў раёне Менскага трактарнага завода на вул. Шчарбакова. У 2017 годзе Менгарвыканкам зарэгістраваў Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў якасці структурнага падраздзялення "Таварыства беларускай мовы". Неўзабаве быў зарэгістраваны статут ВНУ, згодна з якім навучанне студэнтаў у перспектыве павінна весціся па 56 спецыяльнасцях. Падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам" 1 сакавіка 2019 года, у якой удзельнічаў Алег Трусаў, Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў стварэнне ўніверсітэта. - Тое, што вы там - гэта трэба пацікавіцца - універсітэт стварылі самі, не спадзеючыся ні на каго, - ну, гэта добра, - сказаў А. Лукашэнка. У той жа час ён папярэдзіў: - Толькі каб гэта быў, Алег, правільны ўніверсітэт. Ну мы ж з табой ужо пражылі нямала часу. Каб рускую мову паважалі і вывучалі. У студзені кіраўніцтва ВНУ з-за сітуацыі ў краіне спыніла працэс падрыхтоўкі і зацвярджэння дакументаў, неабходных для атрымання ліцэнзіі Міністэрства адукацыі на навучанне студэнтаў. - Пасля падзей у жніўні 2020 года мы проста спынілі ўсе гэтыя справы, усе адносіны з Мінадукацыі, таму што няма сэнсу гэтым займацца, улічваючы сітуацыю ў краіне.