- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12 студзеня Сойм Партыі БНФ на сваім першым паседжанні прыняў заяву “Беларуская мова - найважнейшы фактар нацыянальнай бяспекі для незалежнай беларускай дзяржавы”, у якой абвясціў 2019 год Годам беларускай мовы, чаго дабіваліся многія арганізацыі і грамадзяне ад Беларускай дзяржавы, але так і не дабіліся. У заяве ў прыватнасці гаворыцца: “У апошнія месяцы з падачы расейскіх дзяржслужбоўцаў у СМІ ізноўку ўкінуты інсінуацыі пра ўвасабленне ў жыццё авантуры пад назвай "саюзная дзяржава". ... Пакуль існуе "саюзная дзяржава" - існуе пагроза аншлюсу, ліквідацыі беларускай дзяржавы і яе інкарпарацыі ў склад Расеі.