be
pdf

Наша слова 29 (1492) 2020

Гістарычная праўда жыцця сцвярджае: адбяры ў народа мову - і народа паступова не стане. Менавіта па гэтай прычыне кіраўнікі ў нашай дзяржаве ўзялі курс на знішчэнне нацыянальнай мовы беларусаў. I для гэтага вышэйшая ўлада здрадніцкі прыдумала сумнавядомае двухмоўе. Стагоддзямі знішчальнага панавання чужынцаў у Беларусі ішло апантанае знішчэнне беларускай мовы. Знакаміты Ядвігін Ш. сказаў: "Мова - гэта кроў народа". I чужаземныя захопнікі і свае трымальнікі вышэйшай ўлады ў краіне вякамі смакталі гэтую кроў беларусаў. Калі чужынцаў яшчэ неяк можна зразумець: яны - захопнікі чужой зямлі, парабаціцелі народа. А рабоў лёгка эксплуатаваць, гнабіць, знішчаць. Што самае крыўднае дык гэта тое, як гэтае знішчэнне роднай мовы беларусаў вядзецца ў апошнія дзесяткі гадоў, калі Беларусь юрыдычна набыла незалежнасць і стала сувярэннай дзяржавай. Па асноўным законе - Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - беларуская мова стала дзяржаўнай мовай. Адзінай! Але... Але па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі, пры маўклівай згодзе чыноўнікаў і народа быў праведзены антынацыянальны рэферэндум, які надаў расійскай мове дзяржаўнасць. I панеслася татальнае знішчэнне нацыянальнай мовы беларусаў. І пацякла ракою кроў народнай мовы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-07-15
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org