be
pdf

Наша слова 29 (1440) 2019

4 ліпеня ў касцёле Святой Тройцы ў Радашковічах урачыста адбыўся Купалаў фэст-19. Ён праходзіў пад дэвізам: "Беларусь - маё сэрца, залатая краіна." Арганізатарам яго выступіла мясцовая каталіцкая парафія сумесна з Дзяржаўным музеем Я. Купалы ў Менску, які прадстаўляла спадарыня Марыя Барткова. Кожны раз удзел у свяце дае выдатную магчымасць пераасэнсаваць творчасць песняра беларускай зямлі, па-новаму перачытаць яго вершы, спасцігнуць веліч яго паэтычнага дару. Погляд на жыццё і творчасць паэта з боку касцёла, у якім ён прымаў сакрамант хросту, дае больш глыбокае разуменне яго паэзіі. Імпрэза, якую ладзіць ксёндз-пробашч Юры Быкаў, высвечвае новыя грані асобы песняра і яго творчасці. - Зараз у летні час праходзіць шмат фэстаў, - адзначыў падчас цэлебравання святой імшы біскуп Юры Касабуцкі. - Мы прыехалі з розных куткоў, з Гудагая, з Тракеляў, каб яшчэ раз дакрануцца да нашай духоўнай спадчыны, перачытаць вершы Янкі Купалы і перадаць любоў да іх наступным пакаленням. Творчасць Купалы - гэта спадчына, якая закладае фундамент нашай нацыянальнай свядомасці. Культура і вера - гэта аснова, на якой мы павінны будаваць наша жыццё. Хочацца пажадаць усім нам, каб мы чэрпалі сілы з гэтай крыніцы, чыталі, ведалі і любілі нашых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, - прамовіў біскуп Юры Касабуцкі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-07-17
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org