- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэспубліканскае свята "Купалле" прайшло ў аграгарадку Александрыя. Ужо з раніцы на святочнай пляцоўцы было шумна, весела і цікава. Месца сустрэчы тое ж - маляўнічая лугавіна на беразе Дняпра - з аднаго боку аграгарадок Александрыя Магілёўскай вобласці, з другога Копась - Віцебскай. У фестывальнай праграме шмат цікавых мерапрыемстваў. Для зручнасці гасцей працавалі некалькі прапускных пунктаў, на ўваходзе ў святочную зону размешчаны абменнікі, камеры захоўвання, інфармацыйныя паказальнікі. Стартавала свята а 11 гадзіне. Удзельнікаў і гасцей свята павіталі віцэпрэм'ер Ігар Петрышэнка і губенатар Леанід Заяц. На малой сцэне свята распачалося канцэртам "Галасы будучыні". Звонкія галасы выхаванцаў прадзюсарскіх цэнтраў "Прыступкі", "Анёлы дабра", заслужанага аматарскага калектыва Беларусі тэатра-студыі "Вясёлка", Магілёўскай абласной філармоніі былі чутны ўжо на падыходах да фестывальнай тэрыторыі. Наогул музыка, спевы гучалі з усіх бакоў. Народныя, фальклорныя, эстрадныя мелодыі накладваліся адна на адну. Настрой стваралі абрадавыя творчыя калектывы і групы, пераможцы і ўдзельнікі абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва "Скарбніца Падняпроўя", конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі "Падняпроўскі гармонік". У канцэрце "Люблю Беларусь" сваю творчасць дэманстравалі азербайджанцы, беларусы, казахі, карэйцы, малдаване, украінцы, цыганы - прадстаўнікі ўсіх тых нацыянальнасцяў, якія жывуць і працуюць у Беларусі.