be
pdf

Наша слова 28 (1491) 2020

Пасля завяршэння комплексу рэстаўрацыйных работ ва ўрачыстай абстаноўцы адчыніла дзверы вежа Гедыміна. Сімвалічна, але значная падзея адбылася ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дакрануцца да сярэднявечнай гісторыі змаглі не толькі жыхары горада, але і шматлікія яго госці. На працягу многіх гадоў не спыняліся работы па аднаўленні замка. Унікальны помнік абарончага дойлідства прайшоў доўгі шлях да адраджэння. У 2001 годзе на рэспубліканскім узроўні было прынята рашэнне пра распрацоўку праекта па правядзенні першачарговых супрацьаварыйных работ. А ўжо ў 2005 годзе ўпершыню на тэрыторыі замка было праведзена маштабнае мерапрыемства - рыцарскі турнір "Меч Лідскага замка". У наступныя гады яно не аднойчы збірала ўдзячных гледачоў, рыцарскія клубы, гасцей з іншых краін. Падзеяй канца 2017 года для горада стала адкрыццё вежы Вітаўта. А сёння даступная для наведвання вежа Гедыміна. Паралельна з будаўнічымі работамі (унутраным аздабленнем, правядзеннем цепла-, электра-, вентыляцыйных, супрацьпажарных і іншых сістэм) праводзілася праца і па музеяфікацыі вежы, - распавядае дырэктар Лідскага гістарычна-мастацкага музея Вольга Піліпчук. - Як вынік: падрыхтавана выставачная экспазіцыя, канцэпцыя якой выклікае пэўную цікавасць. Першы ярус вежы цалкам прысвечаны князю Гедыміну.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-07-08
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org