be
pdf

Наша слова 27 (1542) 2021

3 ліпеня Беларусь афіцыйна адзначала Дзень Незалежнасці. Што праўда, розныя пласты насельніцтва прызнаюць за Дзень Незалежнасці аж пяць розных датаў, што для многіх дзіўна, а то і непрымальна, а на самай справе хутчэй сведчыць пра ўсебеларускае імкненне да гэтай, вынашанай у марах пакленняў, Незалежнасці. Сёлета свята было “мірным”, калі парад, то парад сельгастэхнікі, калі ўзнагароды, то за мірныя працу і службу, калі песні, то на ўсе густы. 3 ліпеня слова “Незалежнасць” прагучала многія тысячы, а, можа, і мільёны разоў. Ну і добра, няхай пранікае ў душу кожнага, няхай будзіць самыя лепшыя пачуцці, няхай прымушае задумацца, што гэта такое, як яна нам дасталася, як яе трэба шанаваць і берагчы. Сёння воля народа - захаваць і зберагчы Незалежнасць. Дапамажы нам Бог. 3 ліпеня ў Будславе ўрачыстай імшой, цэлебрацыю якой узначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, завяршыўся традыцыйны фэст Маці Божай Будслаўскай. Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі звярнуў увагу на тое, што "ў гэты дзень мы ўзгадваем важную падзею, дзякуючы якой гэтая краіна была вызвалена з-пад акупацыі, ад умяшальніцтва знешніх сілаў, распачаўшы адбудоўваць тое, што было разбурана, з надзеяй на лепшае жыццё ў будучыні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-07-08
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org