be
pdf

Наша слова 27 (1438) 2019

7 чэрвеня на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны ў Менску адбылася сустрэча кіраўнікоў арганізацыі з журналістамі, прысвечаная 30-годдзю ТБМ. Прысутныя ўшанавалі памяць былых старшынь арганізацыі - Ніла Сымонавіча Гілевіча і Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна. Сённяшняя старшыня Алена Мікалаеўна Анісім, якая 20 гадоў займаецца актыўнай дзейнасцю ў ТБМ, нагадала пра дасягненні ТБМ у розных галінах. Таварыства пастаянна ладзіць навуковыя мовазнаўчыя і праваабарончыя канферэнцыі. Адна з іх праходзіла ў 2015 годзе пад назвай "Моўныя правы і іх абарона". ТБМ арганізавала пераклад "Правілаў дарожнага руху" на беларускую мову. Падрыхтавана 6 дапаможнікаў па тэстах для ацэнкі ўзроўню ведання мовы, якімі карыстаюцца тыя, хто выкладае беларускую мову як замежную. Высокі рэйтынг па грамадскай накіраванасці і змястоўнасці маюць перыядычныя выданні, заснаваныя ТБМ: газеты "Наша слова" і "Новы час". Створаны электронны сайт газеты "Наша слова" nslowa.by. Паспяхова выдае часопіс " Верасень" паэт і бард Эдурад Акулін. Зарэгістраваны ў Лідзе "Лідскі летапісец" шмат увагі надае мясцовай гісторыі і краязнаўству. Вядзецца праца над перакладам на беларускую мову "Грамадзянскага кодэкса", якім змогуць карыстацца ва ўсіх судах.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-07-04
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org