be
pdf

Наша слова 26 (1541) 2021

Кожны народ мае асноўныя прыкметы: тэрыторыю засялення і мову. А калі народ становіцца нацыяй, то з'яўляецца нацыянальная сімволіка - герб і сцяг. Першая нацыянальная сімволіка ў Еўропе ўзнікла ў Францыі ў канцы ХVІІІ ст. пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі. На працягу ХІХ ст. сваю нацыянальную сімволіку распрацавалі і зацвердзілі ўсе вялікія дзяржавы Еўропы. Так, Аляксандр ІІІ зацвердзіў трыкалор у якасці расійскай сімволікі ў канцы ХІХ ст. Пасля Першай Сусветнай вайны на палітычнай карце Еўропы з'явіліся новыя нацыі і новыя дзяржавы са сваімі нацыянальнымі сімваламі. Сярод іх і беларусы. Якраз у 1917 г. нацыянальны беларускі бела-чырвона-белы сцяг набыў сённяшні выгляд. А розныя варыянты герба Пагоня ўзялі беларусы і літоўцы, якія пэўны час жылі ў адной дзяржаве. У 1918 г. беларусы ўпершыню абвясцілі пра сваю незалежнасць на сваёй этнічнай тэрыторыі і пад новай назвай. Сцяг, герб і мова сталі прыкметай беларускай нацыі, якая пачала актыўна фармавацца. Нягледзячы на Рыжскую дамову, што разарвала Беларусь на некалькі кавалкаў, інтэлігенцыя Заходняй Беларусі, у тым ліку і камуністы, прызнавалі сцяг і герб як сімвал будучай незалежнай Беларусі. Не забываліся пра нацыянальны сцяг і герб і жыхары Усходняй Беларусі. Але падчас сталінскіх рэпрэсій нацыянальныя памкненні былі кардынальна знішчаны, у тым ліку фізічна. Пасля вайны па загаду Сталіна ўсе савецкія рэспублікі павінны былі мець свае сцягі і гербы на аснове сцяга і герба Савецкага Саюза.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-06-30
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org