- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарговая кампанія выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць у гістарычны лёсавызначальны час: "стремительно созревает время неоокупации Беларуси" па сцэнарыі “Крым-2”. Шаноўныя кандыдаты ў Прэзідэнты, беларусы, як самабытны этнас, і суверэнная Рэспубліка Беларусь шпарка (у гістарычным вымярэнні) рухаюцца да вымірання, знікнення беларускага этнасу і страты сваёй дзяржаўнасці, суверэннасці, сваёй адметнай культурна-дзяржаўнай ідэнтычнасці. Беларуская нацыя знаходзіцца на мяжы этнічнага вымірання. Навука і гісторыя сведчаць: са знікненнем роднай мовы - знікае і нацыя. Страшна казаць: сёння дзеці беларусаў не разумеюць беларускую мову, цэлае пакаленне беларусаў без роднай мовы, роднай песні, беларускай гістарычнай памяці. Вяртанне гістарычнай памяці беларусам - адна з галоўных функцый дзяржавы. Сёння ж дзяржаўная сістэма выхавання і навучання ў нас амаль цалкам рускамоўная. Канстытуцыйнае двухмоўе фактычна з'явілася лінгвацыдам беларускай мовы. За гэты час яна са статусу адзінай дзяржаўнай перайшла ў статус выміраючай мовы. Сярод суверэнных дзяржаў на прасторы гістарычнага СССР толькі ў нас канстытуцыйнае двухмоўе. Дык, мы разумнейшыя ці дурнейшыя за ўсе былыя паняволеныя народы!?