be
pdf

Наша слова 26 (1437) 2019

Пра запачаткаванне ТБМ гаворыць акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі: - У 1989 годзе адбыўся I устаноўчы з'езд ТБМ. У той час мы з бацькам толькі нядаўна вярнуліся на Радзіму, з якой былі разлучаныя на 40 гадоў. У маім жыцці так адбылося, што я ніколі не вучыўся беларускай мове, 40 гадоў пражыў у Расіі і толькі пад уплывам свайго бацькі пачаў пісаць і размаўляць па-беларуску. Вярнуўшыся ў Беларусь, я з вялікім задавальненнем пачаў карыстацца роднай мовай. Таму я быў рады працэсам нацыянальнага адраджэння і беларусізацыі. Ніл Гілевіч запрасіў мяне ўвайсці ў склад Рады ТБМ. Ганаруся тым, што з самага пачатку стварэння арганізацыі я стаў сябрам Рады. Па просьбе Ніла Гілевіча я напісаў артыкул, які быў надрукаваны ў першым нумары "Нашага слова". Ад самага пачатку ўсе ставіліся да ўдзелу вельмі прыхільна, упарта і мэтанакіравана працавалі. Справа была распачата цудоўная і высокая! Была пастаўлена задача па адраджэнні беларускай мовы ў дзяржаўным, грамадскім і духоўным жыцці народа, каб садзейнічаць зберажэнню і развіццю нацыянальнай культуры і народных традыцый, гістарычнай памяці і фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці. Арганізацыя сыграла важную ролю ў нацыянальным Адраджэнні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-06-26
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org