be
pdf

Наша слова 25 (1488) 2020

Яе лічаць роднай больш за палову беларусаў, але ў штодзённым ужытку выкарыстоўваюць значна менш суайчыннікаў. Пра статус і становішчы беларускай мовы ў цэлым сёння гавораць нямала, імкнучыся вывесці са свядомасці людзей трывала засеўшую ідэю пра тое, што беларуская мова не падыходзіць для выражэння думак сучаснага пакалення. Ці так гэта насамрэч, разважаем з удзельнікамі "Агульнай дыктоўкі - 2020". У Лідзе 12 гадоў назад пачалі пісаць Агульнанацыянальную дыктоўку. Пры падтрымцы Лідскага райвыканкама дыктоўка набыла масавы характар. Летась Агульнанацыянальную дыктоўку ў Лідскім раёне пісалі 9700 чалавек, сёлета - 9200 чалавек. У 2017 годзе да ідэі дыктоўкі далучылася такая магутная структура як ААТ “Лідскае піва”. Тут упершыню прайшла "Агульная дыктоўка", удзел у якой Іна Хазеева - філолаг праекта - называе "здзяйсненнем уласнай мары". Тады праверыць свае сілы ў "мове" адважыліся парадку 170 чалавек, праз 4 гады такая колькасць заявак на ўдзел прыходзіла літаральна за дзень. - Так склалася, што я, чалавек з цалкам рускамоўнай сям'і, вырашыла звязаць сваё жыццё з беларускай мовай. Самастойна абрала філфак, далей пайшла ў аспірантуру па тым жа профілі, працавала ў беларускамоўнай гімназіі. Безумоўна, я сустракалася з думкай пра тое, што беларуская мова - гэта нешта замшэлае, вясковае і непапулярнае.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-06-17
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org