be
pdf

Наша слова 25 (1436) 2019

Сёлета спаўняецца 156 год Мілавідскай бітве, якая была прызнана адной з найважнейшых ваенных аперацый 1863 года. Восьмага чэрвеня пад патранажам старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім адбылося ўшанаванне памяці паўстанцаў-удзельнікаў Мілавідскай бітвы 1863 года ля помнікаў пад Мілавідамі: малітва з айцом Яўгенам Маліноўскім, ускладанне вянкоў і кветак да капліцы і памятных знакаў, сімвалічна развеяна зямля, узятая з нядаўна знойдзеных магіл паўстанцаў у Вільні. Пасля, на сядзібе Баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы ў вёсцы Русіно Баранавіцкага раёна выступіў гісторык і краязнавец Міхась Бернат, распавёўшы пра ролю і значнасць асобы Кастуся Каліноўскага і кіраванага ім паўстання ў працэсе фармавання беларускай нацыі. Творчую частку імпрэзы аздобілі бард з Ліды Сяргей Чарняк, паэт Аляксей Белы, дуэт Галіны Ліс і Сяргея Карповіча.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-06-19
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org