be
pdf

Наша слова 24 (1487) 2020

З 2010 года ў пашпарты грамадзян Беларусі не ставіцца тыпавы штамп аб рэгістрацыі па месцы жыхарства на беларускай мове. Штампа па-беларуску няма. Міністэрства ўнутраных спраў не зацвердзіла. 30 кастрычніка 2018 года Алена Анісім - старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і тагачасны дэпутат Палаты прадстаўнікоў - звярнулася да прэм'ер-міністра Сяргея Румаса з лістом "Аб забеспячэнні моўных правоў грамадзян Беларусі". У лісце Анісім, у тым ліку, паведаміла старшыні ўрада: "Іншыя грамадзяне скардзяцца на тое, што адсутнічаюць… штампы аб рэгістрацыі па месцы жыхарства на дзяржаўнай беларускай мове". Я, Міхаіл Варанец, быў сярод гэтых іншых грамадзян, на якіх спаслалася Алена Анісім. Праз месяц Алена Анісім і я ў ліку іншых грамадзян атрымалі адказ, падрыхтаваны Міністэрствам юстыцыі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў, за подпісам міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага: "У мэтах выканання даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2018 г. № 05/149-37/12693р Міністэрства юстыцыі сумесна з зацікаўленымі разгледзела Ваш зварот ад 30 кастрычніка 2018 г. № 45, які датычыцца выкарыстання ў заканадаўстве беларускай мовы, і паведамляе наступнае.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-06-10
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org