be
pdf

Наша слова 24 (1435) 2019

Проста на ганках Віцебскага медычнага ўніверсітэта прайшоў флэшмоб, удзельнікамі якога былі студэнты фармацэўтычнага факультэта разам з выкладчыцай Марынай Каліноўскай. Яны выйшлі з раздрукаванымі выслоўямі, прысвечанымі роднай мове, і сфатаграфаваліся на памяць. Цэлы год першакурснікі - будучыя фармацэўты вывучалі беларускую мову, прычым, не толькі адмысловую тэрміналогію, але і размоўную лексіку, кажа выкладчыца: - Спачатку ў нас была прафесійная лексіка і фармацэўтычная тэрміналогія, а потым мы ішлі да паўсядзённай лексікі. І яны паглядзелі, што можна і жартаваць на беларускай мове, а для іх гэта ўвогуле ў навінку было, што можна нешта смешнае сказаць па-беларуску. Асабліва іх уразіла, што ёсць і моладзевы слэнг. Нават як павітацца, акрамя "добры дзень", яны не ведалі. А потым яны ўжо прыходзілі, казалі "прывіты", "вітанкі", як свае! Паводле Марыны Каліноўскай, заняткі беларускай мовай заўжды праходзілі пад дэвізам: "Няхай будзе мова, няхай будзем мы". Гэтая фраза стала і дэвізам флэшмобу, яе раздрукавалі разам з выслоўямі: "Родная мова не павінна быць замежнай", "Размаўляй са мной па-беларуску!", "Мова ў маім сэрцы" ды іншымі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-06-12
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org