be
pdf

Наша слова 23 (1486) 2020

50 гадоў назад у 1970 годзе адышоў у вечнасць беларускі паэт Анатоль Станіслававіч Сербантовіч. З гэтай нагоды 25 траўня 2020 года сябры літаратурнага салона імя Міхася Зарэцкага, які дзейнічае пры Шклоўскай раённай арганізыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" наведалі яго малую радзіму - вёску Ордаць Шклоўскага раёна. Тут, у сям'і настаўнікаў нарадзіўся і скончыў Ордацкую сярэднюю школу будучы вядомы беларускі паэт. Госці са Шклова наведалі Ордацкую школу. Зараз гэта базавая школа, дзе вучацца каля 50-вучняў. Кіраўніцтва школы дабразычліва сустрэла сяброў шклоўскай ТБМ і здзейсніла экскурсію ў школьную бібліятэку, дзе створаны мемарыяльны куток паэта. Адбылася размова пра жыццё, творчасць і мясцовую памяць паэта. Сядзіба беларускага паэта ў вёсцы не захавалася. Пасля смерці яго маці дом набылі жыхары Шклова і перавезлі ў горад. Але галоўнае, памяць пра славутага ранейшага жыхара Ордаці захавалася ў мясцовай школе, і гэта вельмі добра. З успамінаў пісьменніка Уладзіміра Арлова: "Ён быў упарты і вольналюбны. Ён жыў у прадчуванні цуда. Ён меў выключнае пачуццё мовы і талент, прызнаны і падтрыманы мэтрамі. Школьнікам, лідзіруючы ў велагонцы, ён трапіў у звалку, параніўся, але, закінуўшы ровар на плечы, першым дабег да фінішу. У дваццаць сем Анатоль выдаў ужо другую кнігу - не па гадах спелую і бязлітасную да сябе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-06-03
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org