- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сярэдняй школе №9 горада Ліды (найбліжэйшай да Лідскага аэрадрома) апошні ў гэтым навучальным годзе званок празвінеў для 752 школьнікаў - менавіта гэтулькі вучняў налічвае на дадзены момант установа агульнай сярэдняй адукацыі. Для 29 адзінаццацікласнікаў урачыстая лінейка падвяла рысу і паставіла кропку ў шматгадовым навучальным марафоне. Прыемна адзначыць, што шасцёра выпускнікоў "дзявятай" прэтэндуюць на атэстат адмысловага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём. Дзявяты клас сёлета заканчвае 76 навучэнцаў. Частка з іх працягне навучанне ў іншых установах адукацыі, аднак большасць застанецца ў сценах СШ №9. Адзначым, што дзесяцікласнікі СШ № 9 будуць паглыблена вывучаць ангельскую і рускую мовы, а таксама матэматыку - прадметы, па якіх арганізаваны профільныя класы. - 2020/2021 навучальны год стаў паспяховым для нашай школы, - адзначыла ў сваім выступе дырэктар СШ №9 Наталля Грышко. - Сярэдні бал па выніках года склаў 7,83. На "выдатна" скончылі год 63 вучні школы. Пацешылі дзеці і поспехамі ў алімпіядным руху. Заваяваны 41 дыплом - 36 у раёне, 4 у вобласці і 1 у рэспубліцы. Прызёр заключнага этапу рэспубліканскіх прадметных алімпіяд Ягор Сушкоў увайшоў у шасцёрку адораных навучэнцаў Лідчыны і стаў стыпендыятам Гарадзенскага грамадскага аб'яднання "Беларускі дзіцячы фонд".