- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
І ў трывожныя часы ні на хвіліну не спыняецца стваральны працэс у беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Сваімі перажываннямі і творчымі планамі падзяліліся вядомы празаік лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрых Далідовіч і мастак Мікола Купава. - Увесь свет занепакоены нечаканай пагрозай, - рэагуе спадар Генрых. - Хаця, з аднаго боку, многія кажуць, што мы перажывалі і не такое, але варта засцерагчыся, паберагчы адзін аднаго. Каб не трапіць у вір небяспекі і не прынесці шкоды іншым людзям, мы з жонкай з сакавіка жывём на лецішчы на станцыі Зялёнае. Мне падабаецца працаваць на зямлі, і гэта прыносіць мне супакой. Апошнім часам я працаваў над працягам рамана "Кліч роднага звона". У кнізе распавядалася пра першыя самастойныя крокі і ўзвышэнне Наваградка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі. Гісторыя Беларусі - арыенцір маёй творчасці. У свой аповед я наўмысна не ўключыў момант каранацыі Міндоўга, бо на той час, калі пісаўся раман ў 1996 годзе, я не меў дастаткова дакументаў і звестак. Потым, адшукаўшы неабходныя крыніцы і кнігі, я апісаў гэты гістарычны момант, як па дабраславенні Папы Рымскага Інакенція Міндоўг і яго жонка Марта 6 ліпеня 1253 года сталі каралём і каралевай Літвы. Атрымалася, з аднаго боку, быццам бы частка рамана, а з другога - самастойны твор пад назвай "Каранацыя".