be
pdf

Наша слова 21 (1536) 2021

Сябар Бярозаўскай гарадской і Лідскай раённай арганізацый ТБМ імя Ф. Скарыны Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калоніі на 51-м годзе жыцця. Апошнія тыдні ад яго не было лістоў. Раней ён пісаў, што спадзяецца выйсці на свабоду яшчэ сёлета. Паводле "Нашай Нівы", прычына смерці - спыненне сэрца. На смерць сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка была прынята адпаведная заява партыі. Адгукнуўся і рух "За свабоду", абласным каардынатарам якога таксама быў Вітольд. Вітольд Ашурак акрамя ўсяго іншага вёў актыўную дзейнасць на ніве Беларушчыны ў шэргах Таварыства беларускай мовы. Ён прымаў удзел ва ўсіх Агульнанацыянальных дыктоўках на Лідчыне. Асаблівы ўклад Вітольда ў рэстаўрацыю, а фактычна ў стварэнне мемарыялу паўстанцам 1863 года ў Шчытніках Лідскага раёна і ў шмат іншае. Вітольд Ашурак быў пранізаны Беларушчынай накскрозь ва ўсіх яе праяўленнях: ад сімволікі да мовы, ад гісторыі да сучаснасці. Ён не быў гатовы да кампрамісаў у гэтых пытаннях, не мог прыгнуцца і перачакаць. Ён рабіў для Беларусі, што лічыў патрэбным, сёння і цяпер, без сумнення і аглядкі. З тым і пайшоў. Такім і застанецца ў памяці сяброў, паплечнікаў і ўсёй Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-05-26
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org