be
pdf

Наша слова 20 (1483) 2020

Так здарылася ў маім жыцці, што толькі на 48 годзе я быў ахрышчаны ў Магілёўскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Бялыніцкай. Святы сакрамант 24 чэрвеня 2001 года здзейсніў святар Пётр (Анры) Мартэн і ў гэты ж дзень, разам з іншымі магілёўскімі вернікамі, я адправіўся ў пілігрымку на сустрэчу з Янам Паўлам II у Кіеў. У гэтыя дні па запрашэнні прэзідэнта Леаніда Кучмы і кіраўніцтва Грэка-каталіцкай і Рыма-каталіцкай цэркваў гэтай краіны на Украіну з візітам прыбыў Папа Рымскі Ян Павел II. Падзея была не толькі вельмі значная для жыхароў Украіны, а таксама і для іншых краін былога Савецкага Саюза, кожная з якіх распачала свой шлях да станаўлення самастойнасці і незалежнасці. Ян Павел II правёў на Украіне пяць дзён - наведаў сталічны Кіеў і Львоў, як цэнтр Украінскай Грэка-каталіцкай царквы. У Кіеве ён наведаў Аскольдавую магілу, дзе знаходзіцца помнік князю Уладзіміру і прамовіў малітву. Пабываў у Бабіным Яры каля мемарыяла памяці ахвярам Другой сусветнай вайны. Таксама Святы Ойча правёў перамовы з тагачасным прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Потым на аэрадроме Чайка адбыліся дзве літургіі ў лацінскім і візантыйскім абрадах. Наша магілёўская групоўка дапоўніла агульную беларускую дэлегацыю, і мы разам арганізавана рушылі да месца, якое была прызначана для Беларусі. Побач знаходзілія сектары з пілігрымамі з Казахстана і Славакіі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-05-13
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org