be
pdf

Наша слова 20 (1431) 2019

На імя дэпутата Палаты прадстаўнікоў, старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім прыйшлі лісты з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Міністэрства юстыцыі наконт ейнага законапраекту аб падтрымцы беларускай мовы. Дырэктар Цэнтра Вадзім Іпатаў паведамляе, што праект закону "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы", які прапаноўвае спадарыня Анісім, не ўключаецца ў план падрыхтоўкі законапраектаў для абмеркавання дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у 2020 годзе. Такое рашэнне спадар Іпатаў абгрунтаваў тым, што зацікаўленыя дзяржаўныя органы лічаць "пытанні ўжывання беларускай мовы ўрэгуляваныя дзейным заканадаўствам у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь". Міністар юстыцыі Алег Сліжэўскі лічыць неабгрунтаванай падрыхтоўку такога законапраекту, паколькі "не назіраецца неабходнасці ў змене існага заканадаўства". Чыноўнік таксама адзначыў, што ў законапраекце Анісім ёсць чатыры палажэнні, якія супярэчаць іншым дзейным заканадаўчым актам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-05-15
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org